|
|
Вось толькі думкі аб вясьне...
Затухаюць касьцельныя сьвечкі...
Ідзе Імша і Бог так блізка
Астатні пакецік гарбаты...
Сярод людзей, дзе чалавек...
Зноў сумуеш...
І праз жыцьцё лятуць каметы...
Дуб ля Каложы
Калі цьвілі сады маёй радзімы...
Сябру
Мне патрэбны арліныя крылы
Мне ганарыцца маёю зямлёю
Зайшоў ужо над рэчкаю...
На прысьвятак дня
Я дзедзіч неба
Калыханка
Мне патрэбны арліныя
крылы
Мне ганарыцца маёю
зямлёю
.
|
|
|
|
|
|
|
Стала рыжаю Гародня,
Ён расправіў ля Каложы
Ля яго спынюся часам
|
* * *
Калі цьвілі сады маёй радзімы,
|
У восень усіх спадзяваньняў
Прамовіш тваёю прастотай,
Навучыўшы, што жыць больш адказьней,
|
|
МНЕ ГАНАРЫЦЦА МАЁЮ ЗЯМЛЁЮ
Мне ганарыцца маёю зямлёю |
Зайшоў ужо над рэчкаю
Казыча промень ночы дол,
Паўцень зямліцу ахінуў,
|
На прысьвятак дняПадалеў ночы змрок,
Павышэла сьвятло -
Зараніца за крок
Галам высьветліць дно.Ачуняе сяло,
Што хавае сьліўняк -
Адшукае вясло
Недаспаны рыбак.У кустах над ракой
Птушкі вытвараць сьпеў -
Пабялеюць імглой
Кроны стомленых дрэў.Між цы’бя дзіўны цьвет
Парасіла зара -
Дыяментаў букет
Дорыць сонца пара.Разнасьцяжыў прастор
Для вятрыска гульні,
Што падрапаўшы бор,
Паласкаў камяні.Сьмела ўдарыў вадзе
У запужаны твар,
Што на поле прадзе
Белым покрывам пар.Бы вясёлкі дугой
Палавее пара –
Сьцемеў змрок над зямлёй,
Змоўкла ў лесе сава.Пазырчэла. Зноў ціш.
Між сьцяжынаў дзірван –
Пазакінуты крыж
Расьсякае туман.На крыжы тым ручнік
Саматканы зь ільну –
Ў ім узораў бязьлік
Абвяшчае вясну.Пад крыжом васількі
Бы люструнак нябёс –
На крыжы без рукі
У расьпяцьці Хрыстос.Пад бусьліным крылом
Ён пакідзішчам стаў –
Аксамітным плашчом
Зеляніць медны сплаў.Між стагодзьдзя камет
Ён ня спалены лоўж –
Скрыжаваў свой завет
Папярок і ўздоўж.Прытуліў да сябе
Горам стомлены люд –
Абвяшчаў аб вясьне
Абяцаў зь неба цуд.Зломак мокры расой,
Сымбаль новага дня –
Па-над грэшнай зямлёй,
Як крыніца сьвятла.І на прысьвятак дня,
Што завецца Вялік –
Сонцам зьзяе зямля,
Змрок зласьнеючы зьнік.
***
Я дзедзіч неба,
Асушка хлеба,
Вясковай мовы,
Каня падковы,
Брыля з саломы,
Уласнай стомы;
Васпан вадзіцы,
Зары сьвятліцы,
Красы палеткаў,
Вясеньніх кветкаў,
Дажджу часіны,
Лістка асіны;
Я спадкаемца
Ў стажочку сенца,
Блакітных росаў,
Чаканых вёснаў,
Маёй адзінай
Зямлі радзімай.
Калыханка
Пішчыць закінуты асьвер,
Там-сям пуклее брукаванка.
Зьнямеў ваколіцы бязьмер -
Струхлела старасьцю альтанка.Апараніўся ў хату цень,
Трашчыць на топалі бусьлянка.
Зьсівеў ад стомы летні дзень -
Ляціць з ваколіц калыханка.На небе чырвань. Сонцапад,
Гарыць нябёсаў вышыванка.
Дабранач - шэпча сонны сад -
Бывай мой край.
Пакуль.
Да ранка.
Мне патрэбны арлiныя крылы
Мне патрэбны арліныя крылы,
Каб лунаць над маёю Літвою:
Наталіўшы крыніцамі сілы,
Золкам раны скрапіўшы расою,
Узьляцеўшы імгненна ў сусьветы,
І сабраўшы сузор’і ў далоні, -
Непагасным сьвятлом абагрэты,
Іх зьмясьціць у радзімы ўлоньні.
Каб яна спарадзіла фальваркі,
Ўваскрасіла крыжы і капліцы,
Камяністыя замчышчаў каркі
І магутныя сьцены сталіцы.
Мой Наваградак стромкі паўстане,
Пагатоў сьвіст заціхне скавышу.
Затаіцца абшар у тумане,
Увабраўшы адхланьне і цішу.
Заблукае чужак дзесь у полі,
Як бы хлуд, што стаптала дарога,
Застанецца пустым ён, бяз долі -
Бо вяртаецца Край мой да Бога.
Не іскрыце варожыя вочы,
Што радзіму маю спапялілі...
Чорным дымам і покрывам ночы
Скрозь дыханьне шапталі, глумілі:
Не ўваскрэснуць муры анігаткі -
Твайго ўзьлёту тандэтная рата:
Азярышчам схаваны забыткі,
Ўся Літва, бы абдзертая шата.
Мне ганарыцца маёю зямлёю
Мне ганарыцца маёю зямлёю
Наканаваў лёс Вялікіх Князёў:
Мужнасць народа часінай ліхою,
Кроў неадступных Літвы ваяроў.Мне ганарыцца маёю зямлёю
Кніга Скарыны дала цьвёрду моц,
Вершы паэтаў, што мове нямою
Стаць не далі, словам грэючы ноч.Мне ганарыцца маёю зямлёю
Даў непахісны віхурамі крыж,
Сьведчанне веры прасьледаў парою,
Сьвятасці сэрцаў пакорная ціш.